Акцыя МНС па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх стартуе ў Беларусі 10 красавіка

07.04.2023

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 10 па 28 красавіка сумесна з арганізацыямі, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, правядзе акцыю «За бяспеку разам!», накіраваную на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведамляе БЕЛТА

Работнікі МНС падчас акцыі растлумачваць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду і злоўжывання спіртнымі напоямі.

Шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва супрацоўнікі МНС правядуць сумесна з работнікамі арганізацый, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, прадстаўнікамі газазабяспечваючых і энергазабяспечваючых арганізацый і іншых зацікаўленых ведамстваў.