Умовы правядзення рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта

07.04.2023

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што пачынаючы з 2023 года перагледжаны ўмовы правядзення рэспубліканскага агляду-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта (далей – Конкурс).

Даведачна: Інструкцыя аб парадку правядзення рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта зацверджана пастановай Мінпрыроды ад 19 верасня 2022 г. № 47.

Конкурс праводзіцца штогод у перыяд з 1 мая па 30 чэрвеня ў тры этапы па дзвюх намінацыях:

- «Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый»;

- «Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод водакарыстальнікаў, якія аказваюць паслугі рэкрэацыі і турызму».

Звяртаем увагу, што з 2023 года прадастаўленне заявак ад удзельнікаў не патрабуецца і першы этап конкурсу па дзвюх намінацыях праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі
у рамках прыёмкі гатоўнасці зон адпачынку на водных аб'ектах да вяснова-летняга сезона (у перыяд з 1 па 31 мая).