Паважаныя жыхары і госці г. Полацка і Полацкага раёна!

05.04.2023

На тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна пачасціліся выпадкі ўчынення злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, а менавіта - крадзеж грашовых сродкаў з банкаўскіх плацежных карт грамадзян.

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 01 красавіка па 01 верасня 2023 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы «Старасць не для махлярства», накіраваныя на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян.

Так, супрацоўнікі штодня наведваюць адзінокапражываючых, і адзінокіх пажылых грамадзян па растлумачэнні спосабаў абароны ад ашуканскіх дзеянняў:

Спосабы абароны ад званкоў ашуканцаў:

- пры званках невядомых асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, на месэнджары «Вайбер», «Ватсап» з абаненцкага нумара з лагатыпам банка, паведаміце, што Вы ператэлефануеце, і набярыце адзін з кантактных нумароў тэлефона, указаных на абароце банкаўскай карты або на сайце банка, дзе можаце ў супрацоўніка банка ўдакладніць пытанні, якія ўзніклі, у тым ліку ўдакладніць, ці рабілі супрацоўнікі банка званок;

- не паведамляйце трэцім асобам поўныя рэквізіты Вашай банкаўскай карты (асабліва CVV(CVC)-код на адваротным баку карты (3-хзначны нумар);

- не пераходзіце па падазроных спасылках, не адкрывайце падазроныя сайты ў глабальнай сетцы Інтэрнэт; карыстайцеся праверанымі сайтамі;

- не размяшчайце ў глабальнай сетцы Інтэрнэт свае персанальныя дадзеныя, дадзеныя пашпарту ці іншых дакументаў, рэквізіты банкаўскай плацежнай карты;

- пры правядзенні якіх-небудзь плацяжоў у глабальнай сетцы Інтэрнэт, стварыце віртуальную плацежную карту, на якую па меры неабходнасці пераводзіце патрэбную суму грашовых сродкаў.

Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас, тэлефануйце 102. Махлярства можна спыніць!