На калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама падводзяць вынікі работы

01.03.2023

Пачалося мерапрыемства з выставы-прэзентацыі дасягненняў мас медыя, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый рэгіёна.

Так, супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» правялі цырымонію прэзентацыі паштовага канверта, прымеркаванага да юбілею Віцебскай вобласці. На ім прадстаўлены фота гістарычнага цэнтра Віцебска, гарадской ратушы, музея-сядзібы I.Рэпіна ў Здраўнёве, Аляксандра-Неўская і Дабравешчанская цэрквы, Летні амфітэатр, Сафійскі сабор у Полацку, Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г.п. Відзы Пастаўскага раёна (дызайнер Марына Віткоўская, фота Сяргея Плыткевіча, Дзмітрыя Осіпава). У цырымоніі гашэння спецыяльным штэмпелем «Прывітанне з Віцебска» прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Уладзімір Андрыевіч, дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей Максак.

БРСМ прэзентаваў дзейнасць беларускіх студэнцкіх атрадаў.

Мабільны стылізаваны і брэндаваны пакой для здымкі відэа і сэлфі ў ТikТok прадставіла абласная газета «Віцебскія весці». Кожны ахвотны, дарэчы, мог зняць ролік. Акрамя таго, журналісты распавялі пра формы працы «Віцебскіх вестак» у сацсетках і пра праекты «Віцебшчына турыстычная», «Маршруты памяці», «Здароўе кожнага – дабрабыт дзяржавы», «Люстэрка».

Фота Святланы Аксяновіч.

https://www.pvestnik.by/?p=97975