Алег Раманаў прыняў удзел у прэс-прэзентацыі для СМІ па партыйным будаўніцтве

01.03.2023

Алег Раманаў прыняў удзел у прэс-прэзентацыі для СМІ па партыйным будаўніцтве, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сенатар абазначыў для ўсіх прысутных журналістаў галоўныя перадумовы ўтварэння «Беларускай партыі «Белая Русь» на аснове найбуйнейшага грамадскага аб'яднання Беларусі.

«Стварэнне палітычнай партыі адпавядае духу і сэнсу тых змен, якія былі адобраны беларускім народам на рэспубліканскім рэферэндуме год таму — 27 лютага. Гэта была лёсавызначальная падзея. Яна адпавядала тым выклікам, якія былі кінуты нашай краіне і чалавечай цывілізацыі ў цэлым. Сёння дэструктыўныя сілы ў свеце жадаюць разбурыць чалавечую цывілізацыю як такую, выбіўшы з яе падставы асноўныя інстытуты, такія як сям'я, дзяржава, адукацыя. Але мы ўсе разам прынялі адзінае рашэнне - захаваць чалавечую годнасць, культуру і цывілізацыю», - падкрэсліў Алег Раманаў.

https://www.pvestnik.by/?p=97971