Полатчына рыхтуецца да сустрэчы аўтамарафона ў гонар 85-годдзя Віцебшчыны

09.02.2023

Сёння Полацкі раён сустрэне ўдзельнікаў абласнога аўтамарафону «85 гадоў пад небам Віцебшчыны», прысвечанага 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.

Маршрут гэтага юбілейнага праекта, які стартаваў 6 лютага ў Віцебску, праходзіць па ўсіх раёнах Прыдзвінскага краю. Прыехаўшы ў Полацк, яго ўдзельнікі — прадстаўнікі абласнога маладзёжнага парламента, Савета працоўнай моладзі, БРСМ, творчых калектываў і СМІ – наведаюць інфармацыйна-прэзентацыйныя пляцоўкі. Па выніку знаходжання ў нашым рэгіёне яны папоўняць калекцыю пазлаў, якія ўяўляюць сабой карты раёнаў, каб у завяршэнні маршруту скласці з іх спiлс-карту вобласці. А атрыманая інфармацыя аб Полаччыне ўвойдзе ў будучую кнігу аб Віцебшчыне, якую плануюць выдаць па выніках насычанай аўтавандроўкі.

Яркай і аб'ядноўваючай падзеяй, як для гасцей, так і для палачан стане канцэртная праграма. А таксама — вулічны чэлендж, у ходзе якога на плошчы Свабоды з аўтамабіляў будзе складзена лічба «85».

https://www.pvestnik.by/?p=96992