Сотні валанцёраў і супрацоўнікаў Турэцкага Чырвонага Паўмесяца і Сірыйскага Арабскага Чырвонага Паўмесяца прыйшлі на дапамогу пацярпелым. Яны аказваюць першую дапамогу і псіхасацыяльную падтрымку, удзельнічаюць у выратаванні людзей з-пад завалаў, даюць гарачае харчаванне, раздаюць коўдры, прымаюць пацярпелых у абаграваемых палатках, забяспечваюць запасы банкаў крыві. Невядома колькі часу спатрэбіцца для таго, каб разабраць усе наступствы жудаснай катастрофы.
«У наступныя тыдні і месяцы пасля разбурэнняў вельмі важна ўзмацніць падтрымку. Аб'яднаўшы намаганні, мы можам дапамагчы выратаваць жыцці, аднавіць інфраструктуру гарадоў, вярнуць людзям іх дамы і звыклы лад жыцця, страчаныя ў выніку маштабных разбурэнняў, выкліканых магутным землятрусам у краіне», гаворыць Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Беларускі Чырвоны Крыж аб'яўляе збор, накіраваны на аказанне дапамогі пацярпелым людзям. Далучайцеся да нас, дапамагайце з намі! Ваша ахвяраванне можа выратаваць жыццё!
Ахвяраванне можна зрабіць праз сістэму АРІП:
- Абраць у дрэве АРІП пункт «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні»
- Абраць пункт «Дапамога дзецям, дарослым»
- Абраць пункт «Беларускі Чырвоны Крыж»
- Абраць пункт «Сакратарыят Чырвонага Крыжа»
- Абраць пункт «Дабрачынны ўзнос»
- Увесці нумар дабрачыннай акцыі Т2023
- Увесці дадзеныя і суму плацяжу
- Праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацёж
Па ўзнікаючых пытаннях вы можаце
звярнуцца ў прэс-службу
Беларускага Чырвонага Крыжа
па нумары +375 29 17 12 201
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.