Выхаванцы Полацкай СДЮШАР годна прадставілі родны горад на першынстве Віцебскай вобласці па дзюдо

07.02.2023

У Віцебску прайшло першынство Віцебскай вобласці па дзюдо ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 г. н.

Выхаванцы Полацкай СДЮШАР годна прадставілі родны горад.

Яна Кочатава (вагавая катэгорыя да 52 кг) стала ўладальніцай залатой ўзнагароды.

07 02 23 7 2

Пётр Калтовіч (вагавая катэгорыя да 50 кг) заваяваў сярэбраны медаль.

Дадзеныя спаборніцтвы з'яўляюцца адборачнымі для камплектавання зборнай каманды Віцебскай вобласці, для ўдзелу ў Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем Яну і Пятра, а таксама іх трэнера Кірыла Алегавіча Кавалеўскага.

Фота з архіва спартыўнай установы.

https://www.pvestnik.by/?p=96915