З 08 па 20 лютага 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху

07.02.2023

Пры пераходзе дарогі і руху па абочынах або краі праезнай часткі ў цёмны час сутак або ўмовах недастатковай бачнасці пешаходам неабходна мець пры сабе прадметы са святлоадбівальнымі элементамі і забяспечваць бачнасць гэтых прадметаў для вадзіцеляў транспартных сродкаў.

Пешаходы абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак (п. 17.1 Правілаў дарожнага руху).

У першую чаргу, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў неабходна не для таго, каб не атрымаць штраф, а для ўласнай бяспекі.

У выпадку выяўлення пешаходаў, якія знаходзяцца на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ неадкладна паведамляць у дзяжурную частку Полацкага РАУС па тэл.102 альбо (8029 514-11-82).

АДАІ Полацкага РАУС