Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне ў лютым 2023 года будуць праведзены мерапрыемствы ў фармаце рабочых сустрэч

06.02.2023

У мэтах растлумачэння грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам пытанняў падатковага заканадаўства інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне ў лютым 2023 года будуць праведзены мерапрыемствы ў фармаце рабочых сустрэч:

10.02.2023 у 15.00 па адрасе: г. Полацк вул. Свярдлова, 9 (актавая зала ў будынку інспекцыі) – з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць транспартную і транспартна-экспедыцыйную дзейнасць (па пытаннях падаткаабкладання і вядзення ўліку ІП),

15.02.2023 у 11.00 па адрасе: г. Полацк вул. Свярдлова, 9 (актавая зала ў будынку інспекцыі) – з фізічнымі асобамі (па пытаннях прымянення рэжыму падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход») .