У Полацкім раёне запрацуе першая ў краіне грамадская прыёмная грамадзянскай супольнасці

02.02.2023

Полацкі раён працягвае здзіўляць незвычайнымі ініцыятывамі, накіраванымі на цесную ўзаемасувязь і сумесную плённую працу на карысць рэгіёна мясцовых органаў улады і насельніцтва.

З 14 лютага ў раёне пачынае працаваць першая ў краіне грамадская прыёмная грамадзянскай супольнасці. Палажэнне аб дзейнасці новай структуры ўжо зацверджана на пасяджэнні раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

Гэта будзе пастаянна дзейнiчаючы калегіяльны орган па выпрацоўцы і ажыццяўленні ўзгодненых дзеянняў і мерапрыемстваў, накіраваных на сумесную рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі і падтрыманне стабільнасці ў грамадстве.

Новая структура пачне працу дзякуючы ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Адзінцовай, якую падтрымалі кіраўнікі ўсіх грамадскіх аб'яднанняў Полаччыны.

У грамадскай прыёмнай грамадзянскай супольнасці будуць чакаць людзей, якія хочуць зрабіць свой унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Тых, хто мае ўласныя стваральныя ідэі, прапановы, ініцыятывы.

З 14 лютага звярнуцца ў грамадскую прыёмную стане магчымым кожны другі аўторак месяца з 18.00 да 19.00 па адрасе г. Полацк, вул. Юбілейная, 7 (Цэнтр культуры «Полацк»). Кожны чацвёрты аўторак з 18.00 да 19.00 будуць здзяйсняцца выязныя прыёмы ў сельскія населеныя пункты раёна, на прадпрыемствы і арганізацыі, грамадскія пункты аховы правапарадку.

https://www.pvestnik.by/?p=96746