У прафсаюзных структурах асноўных і дапаможных цэхаў, участкаў і аддзелаў адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» праходзіць штогадовая справаздачная кампанія

02.02.2023

У прафсаюзных структурах асноўных і дапаможных цэхаў, участкаў і аддзелаў адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» 17 студзеня стартавала штогадовая прафсаюзная справаздачная кампанія.

У ходзе правядзення сходаў у працоўных калектывах прафгрупоргі і старшыні цэхавых камітэтаў прафсаюза даюць справаздачу аб праведзенай у 2022 годзе працы, ставяць новыя задачы па ўдасканаленні прафсаюзнай работы, разглядаюць заўвагі і прапановы працоўных па пытаннях аховы працы, забеспячэння спецвопраткай і спецабуткам, паляпшэння ўмоў працы і побыту, аздараўлення, аказання матэрыяльнай дапамогі.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў інфармуюць работнікаў аб выніках вытворчай дзейнасці ў справаздачным перыядзе, вытворчых планах і задачах на 2023 год, аналізуюць паказчыкі па дысцыпліне і траўматызму. Такая форма работы дазваляе вырашаць у аператыўным парадку ўзнікаючыя пытанні, планаваць мерапрыемствы.

Вынікам гэтай маштабнай працы стане пашыраная канферэнцыі прафсаюзнага камітэта, якая пройдзе ў сакавіку. На ёй будуць даведзены вынікі прафсаюзнай работы, прадстаўлена справаздача рэвізійнай камісіі і справаздача аб выкананні каштарысу за 2022 год, дадзена ацэнка прафсаюзнай дзейнасці, вызначаны шляхі ўдасканалення прафсаюзнай работы. Таксама на канферэнцыі разгледзяць пытанні, якія тычацца змяненняў у складзе прэзідыума і прафсаюзнага камітэта.

- Начальнікам структурных падраздзяленняў, прафсаюзнаму актыву і працоўным калектывам важна працаваць разам, – адзначыла старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Гурава. - Задачы ў нас агульныя. Ад іх паспяховага вырашэння залежыць дабрабыт прадпрыемства і працоўнага калектыву.

https://www.pvestnik.by/?p=96750