Палачане годна выступілі на адкрытым рэспубліканскім турніры па самба

01.02.2023

Спартсмены-навучэнцы аддзялення самба Полацкай СДЮШАР 29 прынялі ўдзел у адкрытым рэспубліканскім турніры па самба на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандра Кокшы (чэмпіён свету, шматразовы чэмпіён Еўропы, пераможца II Еўрапейскіх гульняў), які прайшоў у Дуброўна.

Па выніках выступлення полацкай каманды Злата Фірсава ў вагавой катэгорыі да 48 кг заваявала бронзавы медаль спаборніцтваў.

Іллi Мельнічэнка сярод 32 удзельнікаў у вагавой катэгорыі да 46 кг не хапіла крыху да п'едэстала гонару - у яго 5 месца.

Усяго ў турніры прынялі ўдзел 14 каманд (больш за 170 удзельнікаў) з Расіі і Беларусі.

Віншуем хлопцаў з годным выступам!

Фота з архіву Полацкай СДЮШАР.

https://www.pvestnik.by/?p=96728