У Віцебскай вобласці найменшы ўзровень злачыннасці сярод рэгіёнаў Беларусі

01.02.2023

У Віцебскай вобласці ў параўнанні з мінулым годам знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў на 5%. Пры гэтым сярод абласцей Беларусі ў Прыдзвінскім краі найменшы ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва.

Як паведаміў пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец, праваахоўныя органы за год прарабілі значную працу па ўмацаванні правапарадку на тэрыторыі Прыдзвінскага краю.

Пры гэтым адбылося зніжэнне наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, зменшылася колькасць забойстваў з замахамі, хуліганстваў, крадзяжоў.

- Упершыню знізілася колькасць кіберзлачынстваў (на 18%), – падкрэсліў Ігар Уладзіміравіч. - Гэтаму спрыяла праца, якую праводзілі ўсе зацікаўленыя ведамствы, у тым ліку СМІ.

У той жа час зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, а таксама правапарушэнняў, учыненых судзімымі грамадзянамі і непаўналетнімі.

Зрэшты, ёсць і негатыўныя моманты ў працы.

- Рост злачыннасці адбыўся ў 5 рэгіёнах вобласці, – паведаміў пракурор Прыдзвінскага краю. - Пры гэтым вышэй абласнога і рэспубліканскага паказчыкаў узровень злачыннасці ў Віцебскім (128,6), Дубровенскім (102,9), Сенненскім (106,5) раёнах.

У цэлым па вобласці павялічылася колькасць зарэгістраваных махлярстваў, злачынстваў у сферы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі, злачынстваў учыненых у стане алкагольнага ап'янення. Распаўсюджаны і тэлефонныя махлярствы.

Як падкрэсліў Ігар Украінец, над рашэннем гэтых праблем супрацоўнікам нагляднага ведамства трэба будзе працаваць у гэтым годзе.

Па матэрыялах «ВВ».

https://www.pvestnik.by/?p=96699