Апублікавана карта лагераў смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР падчас Вялікай Айчыннай вайны

01.02.2023

Па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры і на падставе матэрыялаў крымінальнай справы па факце генацыду ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» створана і апублікавана карта лагераў смерці, якія функцыянавалі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі, паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.

Палітыка генацыду, якая ажыццяўлялася гітлераўцамі ў дачыненні да жыхароў БССР, насіла сістэмны і планамерны характар. Нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя масава нішчылі беларускае насельніцтва, ажыццяўлялі гвалтоўную эксплуатацыю нашага народа, стваралі невыносныя і непрыдатныя для жыцця ўмовы. Адным са спосабаў ажыццяўлення нацысцкай Германіяй генацыду сталі лагеры смерці - месцы масавага ўтрымання і знішчэння людзей.

Папярэднія вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе даюць падставу сцвярджаць, што ў адрозненне ад акупаваных краін Заходняй Еўропы на тэрыторыі БССР ва ўсіх відах лагераў смерці нацысты рэалізоўвалі галоўную мэту генацыду – татальнае фізічнае знішчэнне славянскага і яўрэйскага насельніцтва, а таксама іншых этнічных груп.

Да ўзбуджэння Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе было вядома пра існаванне крыху больш за 480 месцаў масавага ўтрымання і вынішчэння людзей, якія былі створаны і функцыянавалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі БССР.

Атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе дадзеныя сведчаць аб тым, што гэта лічба не з'яўляецца канчатковай. За мінулы перыяд следствам выяўлена больш за 90 раней невядомых лагераў смерці.

Па меры збору новых доказаў карта будзе дапаўняцца.

Фота Генпракуратуры.

https://www.pvestnik.by/?p=96702