Аўтамарафон у гонар 85-годдзя Віцебскай вобласці пройдзе па ўсіх райцэнтрах паўночнага рэгіёна

01.02.2023

Аўтамарафон «85 гадоў пад небам Віцебшчыны», прысвечаны значнай даце вобласці, пройдзе з 6 па 10 лютага па ўсіх раённых цэнтрах.

Старт аўтамарафону дадуць у Віцебскім раёне. У дзень дэлегацыі, у якія ўвойдуць прадстаўнікі Маладзёжнай палаты пры аблсавеце дэпутатаў, працуючая моладзі, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, работнікі культуры, будуць наведваць па 4-6 райцэнтраў. У кожным пункце будуць арганізаваны пляцоўкі, на якіх з канцэртам выступяць артысты з абласнога цэнтра і раёна, які прымае гасцей. Таксама ў райцэнтрах будуць ушаноўваць равеснікаў Віцебскай вобласці, і яны запішуць свае відэавіншаванні для паўночнага рэгіёну, якія ўвойдуць у агульны відэадзённік. Яго затым можна будзе ўбачыць на цырымоніі ўшанавання лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны» 17 лютага.

Акрамя забаўляльных, будуць працаваць і інфармацыйна-прэзентацыйныя пляцоўкі, дзе будуць размаўляць навучэнцы, працуючая моладзь, жыхары раёна. Акцэнт на такіх сустрэчах зробяць на дасягненнях вобласці, чым можа ганарыцца насельніцтва Віцебшчыны, і перспектывах развіцця паўночнай вобласці Беларусі.

Таксама прадстаўнікі кожнага райвыканкама перададуць лісткі з кароткай гісторыяй і міні-карту свайго раёна, дзе будзе пазначана ягоная «сталіца» і намаляваны мясцовы герб. Гэтыя пластыкавыя пазлы стануць часткай вялікай агульнай карты, якую потым на розных мерапрыемствах будуць прапаноўваць сабраць усім ад малога да вялікага, а лісткі збяруць у адзіную кнігу.

Адмысловым пунктам у праграме аўтамарафона адзначаны челлендж «85» - гэту лічбу будуць складаць з дапамогай аўтамабіляў ці людзей і рабіць зверху эфектныя здымкі.

Завершыцца аўтамарафон у абласным цэнтры, дзе ўсе збяруцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава і падвядуць вынік маштабнаму мерапрыемству.

https://www.pvestnik.by/?p=96705