Сямейства з в. Экімань павіншавалі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

10.01.2023

У дом №27 па вул. Перамогі ў вёсцы Экімань, дзе жыве сям'я Маславых, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Раства прыехалі ганаровыя госці.

У іх ліку - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук, старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч, старшыня Экіманскага сельвыканкама Таццяна Скрыган, прадстаўнікі філіяла «Вясна-энерга».

Бацька Аляксандр Ягоравіч, прыёмны бацька, мама Святлана Аляксандраўна, педагог БШ №3, ужо не адзін год займаюцца выхаваннем дзяцей. Сёння ў іх сям'і жывуць Саша Сафонава, навучэнка кадэцкага вучылішча, школьнікі Дар'я і Максім Фёдаравы. Прама вочы разбягаліся ў дзетак ад такой колькасці падарункаў - салодкія наборы, настольныя гульні…

І вядома, з вясёлымі віншаваннямі завіталі сюды Дзед Мароз са Снягуркай, пажадаўшы у новым годзе толькі прыемных, радасных і незабыўных падзей.

«З Новым годам і Калядамі! - павіншаваў Мікалай Шаўчук. - Няхай здароўе будзе моцным, а дзеці радуюць і растуць годнымі людзьмі. Будзьце шчаслівыя! Вялікі дзякуй прыёмным бацькам за тую гуманную місію, якую вы ўсклалі на свае плечы!» Нямала добрых слоў і пажаданняў прагучала ад кожнага з гасцей.

Фота Любові ТРАПЕЗНІКАВАЙ.

Крыніца: pvestnik.by