На Полаччыне склалася добрая традыцыя напярэдадні Раства Хрыстова віншаваць бацькоў і выхаванцаў дома сямейнага тыпу з аг. Жарнасекі

09.01.2023

Завяршаецца навагодні этап дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям». Ён уключае ў сябе і ўручэнне салодкіх падарункаў дзецям работнікаў, і арганізацыю дабрачынных ранішнікаў, і аказанне спонсарскай дапамогі падшэфным установам.

На Полаччыне склалася добрая традыцыя напярэдадні Раства Хрыстова віншаваць бацькоў і выхаванцаў дома сямейнага тыпу з аг. Жарнасекі. Цяпер там выхоўваецца шасцёра дзяцей: 3 дзяўчынак – Аліна, Паліна, Насця, і 3 хлопчыка – Сцяпан, Максім, Слава.

З віншаваннямі ў сям'ю прыехалі Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама, і прафсаюзныя актывісты на чале са старшынёй Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгай Захаранка.

Добрыя чараўнікі ўручылі не толькі падарункі, але і падарылі дзеткам і іх бацькам сапраўдную казку разам з зайчыкам, Дзядулем Марозам, Снягуркай і пандай. Усе дружна спявалі песні, расказвалі вершыкі, глядзелі на фокусы, і, вядома, ласаваліся смачнымі тартамі і духмяным чаем.

Малыя і іх бацькі Ганна і Аляксандра гасцям заўсёды рады і рыхтуюцца загадзя. І ў гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі сюрпрызы для сваіх чараўнікоў.

Верце ў цуды, і яны абавязкова спраўдзяцца.

Крыніца: pvestnik.by