Полацкія ветэраны наведалі падапечных Сястронкаўскай бальніцы сястрынскага догляду

06.01.2023

У кругавароце святочных падзей важна не забываць пра адзінокіх пажылых людзей, якія маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе, зносінах, чалавечым удзеле. Шматгадовую традыцыю радаваць тых, каму сёння асабліва няпроста, на Полаччыне працягваюць прадстаўнікі старэйшага пакалення. Актыўна далучаецца да іх моладзь.

Мае гады - маё багацце

Так спявалася ў вядомым шлягеры, але, нажаль,старасць бывае актыўнай не ва ўсіх: арганізм зношваецца, абвастраюцца захворванні. Добра, калі побач ёсць клапатлівыя сваякі, але здараецца, што яны далёка і не заўсёды могуць наведаць па першым клічы. А ў кагосці жыццё склалася так, што ён і зусім аказаўся адзінокім…

Так, падапечных Сястронкаўскай бальніцы сястрынскага догляду ГУЗ «Полацкая ЦДБ», якія знаходзяцца на медыка-сацыяльных ложках, наведалі старшыня Полацкага раённайга савета ветэранаў Галіна Мурашка, яе намеснік Наталля Кулік і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце полацкай ЦДБ Вольга Кочатава. Павіншавалі іх з Новым годам і Калядамі і ўручылі падарункі..

– Зімой адзінокім пенсіянерам і інвалідам асабліва цяжка: нарыхтаваць дровы, прапаліць у печы, прынесці ваду,– расказвае загадчык аддзялення сястрынскага догляду Ніна Казакевіч.– Сацыяльныя ложкі становяцца сапраўдным выратаваннем: гэта дах над галавой, смачная ежа, медыцынскі догляд. І, вядома, яны вельмі цешацца гасцям, віншаванням і падарункам. Дзякуй за добрую ініцыятыву!

Наталля КУЛІК, пенсіянерка, дэпутат Полацкага раённага Савета дэпутатаў па Спасскай акрузе №13:

– Наведваннi пажылых людзей праходзяць на Полаччыне з году ў год, адзінокія пенсіянеры ў нас не абдзелены ўвагай. Бываем у іх не толькі ў святы, але і ў будні. Хочацца падзякаваць кіраўніцтву ТАА «ПОЛСПО» у асобе генеральнага дырэктара Дзмітрыя Шчарбіцкага, прадастаўляючых салодкія падарункі. Радуемся, што актыўна далучаецца моладзь. Увага - каштоўна!

Крыніца: pvestnik.by