Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук наведаў прыёмную сям'ю ў Полацкім раёне

06.01.2023

У доме 27 па вул. Перамогі ў вёсцы Экімань 5 студзеня прымалі гасцей. Сюды, у прыёмную сям'ю Маславых, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук, старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч, старшыня Экіманскага сельвыканкама Таццяна Скрыган, прадстаўнікі філіяла «Вясна-энерга».

Бацька Аляксандр Ягоравіч, прыёмны бацька, мама Святлана Аляксандраўна, педагог СШ №3, ужо не адзін год займаюцца выхаваннем дзяцей. Сёння ў іх сям'і жывуць Саша Сафонава, навучэнка кадэцкага вучылішча, школьнікі Дар'я і Максім Фёдаравы. Прама вочы разбягаліся ў дзетак ад такой колькасці падарункаў - і салодкія наборы, і настольныя гульні…

«З Новым годам і Калядамі! - павіншаваў Мікалай Шаўчук. - Хай здароўе будзе моцным, а дзеці радуюць і растуць годнымі людзьмі! Будзьце шчаслівыя! Вялікі дзякуй прыёмным бацькам за тую гуманную місію, якую вы ўсклалі на свае плечы!» Нямала добрых слоў і пажаданняў прагучала ад кожнага з гасцей.

І вядома, з вясёлымі віншаваннямі завіталі сюды Дзед Мароз са Снягуркай. Пажадаўшы ў новым годзе толькі прыемных, радасных і незабыўных падзей, яны развіталіся з дзецьмі і дарослымі. Да наступнага Новага года!

Крыніца: pvestnik.by