У Полацку абмеркавалі вынікі працы эканомікі раёна і планы на 2023 год

06.01.2023

Дынамічнае развіццё Полацкага рэгіёна і дабрабыт яго жыхароў - галоўная задача, вырашэнне якой залежыць ад паспяховай сумеснай работы. Якімі дасягненнямі адзначыўся мінуўшы ў гісторыю 2022 год і ў якіх кірунках палачанам працягваць прыкладаць намаганні — пра гэта ішла размова на 51-й сесіі Полацкага раённага Савета дэпутатаў.

Сесію адкрыў старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч, пазначыўшы шэраг пытанняў, вынесеных на парадак дня. Удзел у іх абмеркаванні прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Палушкіна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, яго намеснікі, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні Саветаў дэпутатаў пярвічнага ўзроўню, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Полаччыны.

Са станоўчай дынамікай
Вынікі працы эканомікі раёна і планы на 2023 год прадставіў у сваім дакладзе Ігар Марковіч. Было адзначана, што дзякуючы сумеснай рабоце райвыканкама, прадпрыемстваў і дэпутатаў на Полаччыне забяспечана ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё. Вышэй за сярэднеабласныя склаліся паказчыкі па індэксе прамысловай вытворчасці, інвестыцыях у асноўны капітал, будаўніча-мантажных работах, па экспарце тавараў і рэнтабельнасці продажаў.

Выкананы мэтавыя паказчыкі эфектыўнасці работы па сукупных паступленнях даходаў і сярэднямесячнай заработнай плаце. Захавана пазітыўная дынаміка па фінансавых выніках: атрыманы чысты прыбытак у памеры 69 млн. рублёў, адзначаецца рост рэнтабельнасці продажаў у параўнанні з мінулым годам, тэмп росту выручкі апярэджвае сярэдні па вобласці.

Аднак пакуль не ўдалося поўнасцю нівеліраваць дапушчанае з-за ўвядзення санкцый адставанне і адаптаваць работу ўсіх арганізацый да новых эканамічных умоў. І гэта азначае, што чакаецца сур'ёзная праца ў гэтым напрамку, якая запатрабуе канцэнтрацыі ўсіх намаганняў і рэзерваў.

Ключавыя задачы
Фундаментам развіцця раёна з'яўляецца прамысловасць. У новым годзе прамысловым прадпрыемствам неабходна перагледзець структуру вытворчасці ў бок павелічэння выпуску прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Ключавой задачай для эфектыўнага развіцця рэальнага сектара эканомікі па-ранейшаму з'яўляюцца інвестыцыі. Прамыслоўцы накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці інавацыйнай прадукцыі.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абазначана задача па стварэнні ў кожным раёне новага высокапрадукцыйнага прадпрыемства або вытворчасці. І, як адзначыў старшыня райвыканкама, кожнаму кіраўніку прадпрыемстваў прамысловага сектара неабходна прыкласці ўсе намаганні па выкананні гэтай задачы.

Асноўная мэта ў сельскай гаспадарцы - забяспечыць не толькі прырост прадукцыі, але і эканамічную эфектыўнасць працы. У планах будаўнічай галіны павелічэнне долі арэнднага жылля і забеспячэнне эфектыўнай загрузкі арганізацый. Рэзервы росту ў гандлёвай сферы - насычэнне аб'ектаў таварамі айчыннай вытворчасці і развіццё інтэрнэт-гандлю, а галоўны напрамак - стварэнне камфортнага спажывецкага асяроддзя. Важкі ўклад у фарміраванне бюджэту ўносіць прыватны бізнес - каля 37%. Таму адзін з прыярытэтаў 2023 года - развіццё прадпрымальніцтва, фарміраванне новых арганізацый і вытворчасцей у гэтым сектары эканомікі.

Кропкі росту
Усяго ў раёне рэалізуецца 30 інвестыцыйных праектаў на суму 50 млн руб.

ТАА «КімаБел» завершаны адзін з іх па рэканструкцыі вытворчай базы з узвядзеннем аб'ектаў вытворчага прызначэння і інжынернай інфраструктуры. У рамках праекта па мадэрнізацыі ідзе мантаж адной з найноўшых ліній сартавання абразнога піламатэрыялу. У наступным годзе прадпрыемства плануе стварэнне новай буйной пелетнай вытворчасці.

Пяты год запар прадпрыемствы Полацкага раёна становяцца пераможцамі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». У 2022 годзе, як і ў папярэднім, перамога ў ТАА «КімаБел», якое таксама ўдастоена дыплома «Ганаровы прадпрымальнік»

У ААТ «ПСВ» вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя шкловарыльных печаў, тэхнічная мадэрнізацыя тэкстыльнай вытворчасці. Працягваецца рэалізацыя праектаў дзеючымі рэзідэнтамі свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Віцебск"». На прадпрыемстве «ПОЛСПО» мадэрнізуюць вытворчасць па выпуску прадукцыі прамысловага і спецыяльнага прызначэння. «Гідрапрэс» развівае вытворчасць прэсавага абсталявання. Склад рэзідэнтаў СЭЗ на тэрыторыі раёна папоўніўся прадпрыемствамі «КімаБел», «Канкорд Эка», «Арые Галваметал» і «БЕЛТАНК». Рэалізацыя іх праектаў дазволіць стварыць каля 100 высокааплатных працоўных месцаў.

За стабільнасць і стварэнне
— Стабільная работа прадпрыемстваў, рост рэальнай заработнай платы, напаўненне бюджэту — гэта зона адказнасці кожнага кіраўніка, — падкрэсліў кіраўнік раёна. - У працоўных калектывах, па месцы жыхарства павінен быць арганізаваны штодзённы дыялог з людзьмі з выхадам на рэальнае вырашэнне пытанняў і праблем. Да гэтай работы прашу падключыцца і дэпутацкі корпус, і прафсаюзныя арганізацыі.

Як адзначыў Ігар Іванавіч, найважнейшая задача - данесці да кожнага значнасць неабходнасці захавання спакою ў грамадстве, перспектывы і напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна і краіны ў цэлым.

Экспарт тавараў павялічыўся ў 5 разоў у параўнанні з мінулым годам. Пастаўкі ажыццяўляліся ў 49 краін свету, прырост экспарту забяспечаны па 28 краінах, асвоена 8 новых рынкаў збыту. Дыверсіфікацыя экспарту дазволіла павялічыць пастаўкі ў краіны Азіі, Блізкага Усходу і краіны далёкай дугі.

Падчас сесіі таксама была заслухана інфармацыя начальніка фінансавага ўпраўлення Полацкага райвыканкама Марыі Карасёвай аб раённым бюджэце на 2023 год. У абмеркаванні дакладаў, якія прагучалі, прынялі ўдзел дэпутаты райсавета Андрэй Мярзлоў, Таццяна Скрыган, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова. Інжынер ААТ «ПСВ» Алена Круглікава ад імя маладзёжнага савета, створанага пры Полацкім раённым Савеце дэпутатаў, заявіла аб гатоўнасці працаваць на карысць Полаччыны і ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнай важнасці. Дэпутацкі корпус Полацкага раёна прыняў рашэнне аб справаздачы Полацкага райвыканкама аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе і прагнозных паказчыках на 2023 год.

У бягучым годзе пабудавана 80 арэндных кватэр агульнай плошчай 5 тыс. кв. метраў, што практычна ў 3 разы больш за мінулы год.

Важная размова, якая адбылася ў маштабным фармаце сесіі, дазволіла вызначыць арыенціры і зверыць «эканамічны гадзіннік» ва ўсіх сферах рэгіёна. Падагульніўшы сказанае, старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за разуменне, заклікаў быць добрым прыкладам для сваіх калектываў, чуць пажаданні жыхароў і весці канструктыўны дыялог, прымаючы ўзважаныя, абдуманыя рашэнні. Віншуючы з Новым годам і Калядамі, Ігар Марковіч пажадаў усім поспехаў і настроіў на ўпартую і стваральную працу для дасягнення агульных мэт.

Фота Віктара Чарняўскага.

На здымках: за трыбунай дэпутат Полацкага раённага Савета дэпутатаў па Невельскай выбарчай акрузе №18 Андрэй Мярзлоў; удзельнікі сесіі.

Крыніца: pvestnik.by