Прафсаюзны камітэт Полацкага КХП падарылі казку шматдзетным сем'ям

06.01.2023

Стаць добрымі чараўнікамі і падарыць казку дзецям лёгка. У гэтым упэўнены прафсаюзны актыў Полацкага КХП.

- Сёння задача ўсіх прафсаюзных арганізацый краіны прыўнесці ў калектывы навагоднюю радасць, павіншаваць работнікаў, іх дзяцей. Традыцыйна прафсаюзы актыўна наведваюць дзіцячыя інтэрнацкія і падшэфныя ўстановы. Дорым падарункі, праводзім конкурсы. Але самае галоўнае для нас — даць дзецям веру ў чараўніцтва, рэалізаваць іх мары, - дзеліцца Анжаліна Танкавід, старшыня прафсаюзнага камітэта Полацкага КХП.

Каб стварыць святочную атмасферу, падарыць часцінку цяпла дзецям, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і падтрымцы, члены прафкама пераўвасобіліся ў казачных персанажаў.

Дзед Мароз, Снягурка і Зайка (сімвал года) павіншавалі дзве шматдзетныя сем'і – Віталя і Крысціны Касарэвіч, і Аляксандра і Валянціны Дзеваковіч, дзеці якіх навучаюцца ў СШ №14.

Разам гулялі, весяліліся, вадзілі карагоды, і, вядома, дзеткі расказвалі вершы Дзядулі Марозу.

Нараджэнне Хрыстова - гэта яшчэ час пажаданняў, выканання самых запаветных жаданняў. Дзеткі атрымалі салодкія падарункі і канцылярскія тавары.

Крыніца: pvestnik.by