У Полацку адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ўзнагарод удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

06.01.2023

У рамках міжнароднай акцыі «Узнагарода — нашчадкам» уПолацку адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ўзнагарод удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Ягора Васільевіча Шавялёва (1922 г. н.) і Апанаса Іванавіча Галаўкова (1917 г. н.) іх сваякам.

Як былі згублены ордэн Айчыннай вайны II ступені і медаль «За адвагу», невядома. Яны былі знойдзены чорнымі пошукавікамі-калекцыянерамі і на платнай аснове перададзены пошукавікам з Санкт-Пецярбурга. Па нумарах узнагарод атрымалася ўсталяваць узнагароджаных асоб, якія апынуліся родам з Магілёўскай вобласці. Гэтаму таксама спрыяў ваенна-гістарычны клуб «191-я стралковая дывізія» з Таронта (Канада). Прадстаўнікі атрада «Разведчыкі Вайсковай Славы», будучы ў лістападзе мінулага года на міжнароднай канферэнцыі «Лёс салдата», атрымалі ад расiян дадзеныя рэліквіі для перадачы іх нашчадкам герояў.

Да гэтай карпатлівай працы падключыліся і магілёўскія краязнаўцы, якія высветлілі, што Ягор Шавялёў і Афанасій Галаўкоў з'яўляюцца далёкімі сваякамі. Абодва чырвонаармейца вярнуліся жывымі пасля вайны, але баявыя раненні далі аб сабе ведаць – Ягор Шавялёў памёр у 1947 годзе. Знойдзены і нашчадкі герояў, якія сёння пражываюць у Мінску.

На цырымонію ўзнагароджання прыехалі сын Ягора Шавялёва Мікалай Ягоравіч і яго ўнучка Вольга Мікалаеўна. Ім і перададзены абедзве рэліквіі. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама І.І. Марковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.В. Адзінцова, пошукавікі атрада «РВС», прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Святагор» БШ №15.

Ігар Марковіч адзначыў: праз столькі рук прайшлі ўзнагароды і вельмі важна, што яны вяртаюцца ў сем'і. Падзякаваў пошукавікам за вялікую працу. Падкрэсліў, што і далей будзем працягваць яе. Планаў шмат. Калі мы будзем памятаць гісторыю, сваіх герояў, то зможам шанаваць сучаснасць і будаваць будучыню.

Фота Іллі Швядко.

Крыніца: pvestnik.by