Каля 80 прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Прысутных вітаў намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі. Спецыялісты, кампетэнтныя ў пытаннях падаткаабкладання, сацыяльнай абароны насельніцтва, адказалі на пытанні прысутных, далі падрабязныя тлумачэнні. Прапановы па развіцці прыватнага бізнесу, агучаныя падчас сустрэчы, будуць разгледжаны ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Фота Віктара Чарняўскага.
Крыніца: pvestnik.by