Дарэчы, папулярнасць экструзійных хлебцаў немагчыма пераацаніць, бо яны запатрабаваны ўсімі, хто клапоціцца пра сваё здароўе, і з'яўляюцца ідэальна карысным перакусам. Зыходзячы з папулярнасці гэтай прадукцыі, яе выпускаюць на дзвюх вытворчых лініях, бо пастаўкі ідуць не толькі ў гандлёвыя сеткі Беларусі, але і за мяжу.
Мадэрнізуюць і ўдасканаляць абсталяванне і ў іншых цэхах: дзякуючы ўстаноўцы комплексна-механізаванай лініі для вытворчасці булачных вырабаў на ўчастку №1 не толькі скараціўся час выпечкі батонаў, але і забяспечаны ідэальна роўны «румянец» і пышнасць вырабаў. А дапамагаюць у гэтым сучасныя тэхналогіі: унікальная сістэма інфрачырвонага выпраменьвання STIR і канвектыўныя зона DUOTERM.
Полацкі хлебазавод і яго філіялы пастаўляюць свежыя хлебабулачныя вырабы ў гандлёвыя сеткі Полацка, Наваполацка, некалькіх раёнаў Віцебскай і Мінскай абласцей. У цэлым - у 600 гандлёвых арганізацый. За 11 месяцаў на прадпрыемстве выраблена 6767 т хлебабулачных вырабаў, 253 т – кандытарскіх.
Інфармацыя «ВВ».
Крыніца: pvestnik.by