Радасным прывітаннем, усмешкамі, апладысментамі, гукавымі сігналамі аўтамабіляў віталі прыхільнікаў ЗЛЖ, аматараў фізкультуры.
Бо мэта прабегу не спаборніцтва, а добры настрой і магчымасць акунуцца ў атмасферу навагодняга свята, палюбавацца краявідамі.
Стартаваў прабег ад стадыёна «Хімік», дзе ўдзельнікі аб'ядналіся ў сілавой размінцы. Далей аматары бегу рухаліся па цэнтры Полацка - праспекце Францыска Скарыны.
На плошчы Францыска Скарыны прыхільнікі ЗЛЖ сталі ўдзельнікамі навагодняга флэшмобу ад навучэнцаў Полацкага медыцынскага каледжа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка.
На фінальнай кропцы маршруту — каля цэнтральнай ёлкі на плошчы Свабоды фізкультурнікаў сагрэў гарачы травяны чай з цукеркамі.
Кожны атрымаў памятны сувенір і, несумненна, зарад бадзёрасці на ўвесь год!
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: спартыўнае ГА «Выбар-ЗЛЖ», Полацкі раённы ФСК «Прыдзвінне», рух Анцiгеймер г. Наваполацка.
Крыніца: pvestnik.by