МНС нагадвае аб правілах бяспекі пад час моцнага ветру

03.01.2023

Узмацненне ветру цягне за сабой пэўныя рызыкі і фактары небяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Сёння раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым існуе рызыка пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Акрамя таго, існуе небяспека пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, а таксама падзення дрэў.

Павышэнне тэмпературы і ападкі абумовяць раставанне снегу, у выніку чаго магчыма пагаршэнне гідралагічнага становішча з-за ўзнікнення затапленняў ад рэк, а таксама адталых вод, асабліва ў нізінных участках мясцовасці. Па прычыне паслаблення трываласці лёду высокая небяспека няшчасных выпадкаў на вадаёмах.

Падчас моцнага ветру МНС настойліва рэкамендуе прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў у дом або падвал, а таксама абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жыллю. Машыну варта паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража яе неабходна паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Знаходзячыся на вуліцы, варта абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Таксама неабходна знаходзіцца ўдалечыні ад дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў.

Крыніца: pvestnik.by