Увага!!! Тонкі лёд!

03.01.2023

На падставе п. 50 правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623, у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Віцебскай вобласці ў зімова-вясновы перыяд 2022/2023 года ўстаноўлена забарона на тэрыторыі раёна выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу (пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў), а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.

Адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах, захавання жыцця людзей. Дакумент забараняе выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 см. За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў правапарадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Па дадзеных Віцебскай абласной РДГА АСВОД, таўшчыня лёду не дасягае 7 см на наступных водных аб'ектах:

Акваторыі рэк Заходняя Дзвіна і Днепр на ўсім працягу.

Бешанковіцкі раён: азёры – Астравенскае, Белае, Сара, Святое, Стрыгоеўскае, Паўазер'е.

Верхнядзвінскі раён: возера – Асвейскае.

Глыбоцкі раён: азёры – Вялікае, Кагальнае, Пятроўскае, Вялікая Пліса, Белае, Шо.

Гарадоцкі раён: азёры – Чарнова, Бернава.

Лепельскіраён: азёры – Лепельскае, Проша, Шчыбот, Бабрыца, Полсвіж, Лядно, Ладосна, Акона, Бароўна, Чэрскае, рэкі – Эса, Ула.

Полацкі раён: возера - Янова, Паўлье, Суя, Гомля, Белае.

Пастаўскі раён: азёры – Лучай, Чвэрць.

Расонскіраён: азёры – Клесна, Тучэк, Брэдна, Белае-Юхаўскае, Ножніцы, Нешчарда, Сяляўшчынскае, Валькоўскае, Чарапіціцкае, Вядзіта, Доўжнае, рака Нішча.

Ушацкі раён: азёры - Вечалле, Аслова, Паўазер'е, Тартак, Звонь, Глыбокае, Крывое, Лiпно, Вялікае Існа, Замошша, Пліна, Язна, Глыбочка, Бярозаўскае, Паўльскае, Вяркудскае, Урода, Мугірына.

Чашніцкі раён: возера – Хотліна, Цяпіна, мікрараён «Папяровая Фабрыка», Белае, Павульскае, Чарэйскае, Лукомскае, абваднёны кар'ер Гілі.

Шумілінскі раён: возера Будавесь.