На вадаёмах краіны ў канцы лістапада патанулі сем рыбакоў: МНС нагадвае правілы паводзін на лёдзе

07.12.2022

На вадаёмах краіны ў канцы лістапада патанулі сем рыбакоў: МНС нагадвае правілы паводзін на лёдзе.

Каб не адбылося бяды на тонкім лёдзе, неабходна ведаць, што яго бяспечная таўшчыня для аднаго чалавека - не менш за 7 см.

Час бяспечнага знаходжання чалавека ў вадзе:

- тэмпература вады +2 - +3°С аказваецца смяротнай для чалавека праз 10–15 мін; пры тэмпературы вады –2°С смерць можа наступіць праз 5–8 мін.

Правілы паводзін на лёдзе:

  • Нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж).
  • Пры вымушаным пераходзе вадаёма больш бяспечна прытрымлівацца пракладзеных сцежак.
  • Нельга правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Калі пасля першага моцнага ўдару лыжнай палкай з'явіцца хоць крыху вады, - гэта азначае, што лёд тонкі, па ім хадзіць нельга.
  • На змёрзлы вадаём неабходна браць з сабой трывалы шнур даўжынёй 20–25 метраў з вялікай глухой пятлёй на канцы і грузам.

Што рабіць, калі Вы праваліліся пад лёд?

— Не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў, стабілізаваць дыханне;
— паклікаць на дапамогу, каб аператыўна выклікаць ратавальнікаў;
— шырока раскінуць рукі ў бакі і паспрабаваць зачапіцца за абзу лёду;
— паспрабаваць асцярожна, не абломваючы абзу, без рэзкіх рухаў, напаўзаючы грудзьмі, легчы на край лёду, закінуць на яго адну, а затым і другую нагу. Калі лёд вытрымаў, павольна, адкаціцца ад абзы і паўзці да берага. Падаваць пацярпеламу руку небяспечна - працягніце вяроўку, тоўстую галінку, кавалак дошкі. Затым асцярожна выцягнеце яго на лёд і разам з ім паўзком выбірайцеся з небяспечнай зоны. Дастаўце пацярпелага ў цёплае (ацепленае) памяшканне. Зніміце мокрае адзенне, па магчымасці пераапраніцеся.

Полацкі ГРАНС.

Крыніца: pvestnik.by