«Ёлка жаданняў»

07.12.2022

Беларускі Чырвоны Крыж запускае штогадовую дабрачынную кампанію «Ёлка жаданняў», з мэтай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, малазабяспечаных шматдзетных, няпоўных прыёмных і апякунскіх сем'яў, сем'яў мігрантаў і бежанцаў.

Вы можаце дапамагчы ў зборы навагодніх падарункаў, цацак, адзення, абутку, пісьмовых, спартыўных, бытавых прылад, прадуктовых набораў і іншае або – адправіць СМС (для абанентаў МТС і Life) на нумар 553 (тэкст паведамлення: 1472 333 сума ахвяравання)

Заўвага: Параметры ў тэксце паведамлення - код Віцебскай абласной арганізацыі, код дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў», сума ахвяравання – неабходна падзяляць прабеламі.

Мы будзем удзячныя ўсім, хто не застаўся абыякавым!

Давайце разам выканаем дзіцячыя навагоднія мары!

Наш адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 39,

тэлефоны для даведак: 46-24-51, 74-09-68.