У Полацку прайшоў дзіцячы дабрачынны інклюзіўны фестываль (ФОТА)

02.12.2022

У ЦК «Полацк» прайшоў дзіцячы дабрачынны інклюзіўны фестываль «На крылах дабра».

У рамках фестывалю былі арганізаваны: выстава дзіцячых малюнкаў «Палітра дабра», гульнявыя інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, аквагрым, шоў мыльных бурбалак, тэматычная фотазона, дабрачынная акцыя «З верай у сілу дабра».

І яркім завяршэннем фестывалю для асаблівых дзетак стаў дабрачынны канцэрт «Мы дорым радасць».

Фота Віктара Чарняўскага.

Крыніца: pvestnik.by