Бясплатную кансультацыю натарыуса ў Полацку можна будзе атрымаць 2 снежня

02.12.2022

2 снежня натарыусы натарыяльнай канторы Полацкага раёна і г. Полацка прымуць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прысвечанай святкаванню Дня юрыста, і будуць кансультаваць бясплатна.

Усе жадаючыя атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дамовы дарэння нерухомай маёмасці і іншых юрыдычных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.

Дарэчы, атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (мэсэнджары).

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, час іх працы, а таксама нумары тэлефонаў размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Натарыяльная кантора Полацкага раёна і г. Полацка — вул. Успенская, д. 2

Кантактны тэлефон +375 214 46-34-33.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Крыніца: pvestnik.by