- Медыцынскіх работнікаў заўсёды адрознівае актыўная грамадзянская пазіцыя, - звярнуўся да прысутных кіраўнік раёна. — Вы не застаяцеся абыякавымі да тых працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Упэўнены, што ўсе пажаданні, меркаванні і ідэі будуць абагульнены і выкарыстаны пры падрыхтоўцы канчатковай рэдакцыі законаў.
Ігар Марковіч таксама адзначыў важнасць правядзення такіх сустрэч з калектывамі – яны дазваляюць разабрацца ў асноўных прынцыпах законапраектаў.
Дэталёва аб ролі Усебеларускага народнага сходу, асаблівасцях вылучэння дэлегатаў, іх колькасным і прапарцыйным складзе распавяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Барон. Яна звярнула ўвагу прысутных на значнасць прадстаўніцтва ва УНС усіх слаёў насельніцтва, суб'ектаў грамадзянскай супольнасці і людзей розных узростаў.
Нагадаем, што згодна з праектам Закона Усебеларускі народны сход з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, які забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Таксама дакумент вызначае прававы статус, кампетэнцыю, парадак фарміравання УНС, правы і абавязкі дэлегата, прынцыпы і арганізацыйныя асновы дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.
Падчас дыялогавай пляцоўкі таксама абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацкага рэгіёна.
Фота Святланы АКСЯНОВІЧ.
Крыніца: pvestnik.by