Узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-Па» Полацкай дзіцячай школы мастацтваў стаў пераможцам фестывалю-конкурсу харэаграфічных мастацтваў

03.11.2022

У Мінску прайшоў адкрыты фестываль-конкурс харэаграфічных мастацтваў «Танцавальны лістапад».

Полацк прадстаавіў узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-Па» Полацкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Аляксандра Іванова, харэограф Аліна Чаромных).

Калектыў стаў уладальнікам Гран-пры за кампазіцыю «Неба славян». Акрамя таго, у намінацыі «Эстрадны танец» (старэйшы склад) «Гранд-Па» ўзяў I месца, а ў намінацыі «Народны танец» (стылізацыя; малодшы склад) — II месца.

Віншуем і жадаем новых творчых перамог.

Фота з архіва калектыву.

Крыніца: pvestnik.by