Гэта арыгінальны праект у канцэпцыі якога - эксперыментальны тэатр.
У праграме 11 спектакляў для кожнай узроставай групы. На сцэнах Полацкага гарадскога Палаца культуры і Цэнтра культуры «Полацк» выступяць артысты з Полацка, Віцебска і Мінска. А 12 лістапада Санкт-Пецярбургскі гарадскі тэатр прадставіць на суд гледачоў спектакль «Дом Бернарды Альбы».
З поўнай афішай спектакляў можна азнаёміцца на сайце https://umownofest.by/ru/nachalo.
Квіткі ўжо ў продажы ў касах Полацкага гарадскога Палаца культуры і Цэнтра культуры «Полацк».
Крыніца: pvestnik.by