Палачане заваявалі 4 медалі на міжнародных спаборніцтвах па кікбоксінгу

01.11.2022

У г. Кемерава (Расійская Федэрацыя) завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па кікбоксінгу з удзелам беларусаў у рамках форуму «Расія — спартыўная дзяржава».

Адзінаборствы праходзілі сярод спартсменаў усіх узроставых катэгорый і ў шасці дысцыплінах кікбоксінга: «поўны кантакт», «лёгкі кантакт», поінтфайтынг, лоу-кік, сольныя кампазіцыі і К1.

ВІДЭА

Полаччыну ў складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі 4 спартсмены: Яўген Прахаронак, Ілля Карандзей, Арцём Марчанка, Іпаліт Служэнка. Хлопцы правялі відовішчныя паядынкі. І ў выніку ў скарбонцы ў палачан 4 медалі: з іх адзін залаты і тры сярэбраныя.

Ілля Карандзей — золата (в/к 75 кг);
Яўген Прахаронак — срэбра (юніёры (в/к 81 кг);
Арцём Марчанка — срэбра (в/к 63,5 кг) ;
Іпаліт Служэнка — срэбра сярод дарослых спартсменаў.

Усяго ўдзел у спаборніцтвах па кікбоксінгу прынялі больш за тысячу атлетаў з Беларусі і 50 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.

Крыніца pvestnik.by