У Полацкім гарадскім Палацы культуры адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Полацкага пагранічнага атрада

10.10.2022

Полацкі пагранічны атрад адзначыў 30-годдзе. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Полацкім гарадскім Палацы культуры. У ім прынялі ўдзел ваеннаслужачыя, ветэраны і работнікі Полацкага пагранiчнага атрада.

Прысутнічалі і ганаровыя госці: Ігар Буткевіч, першы намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта, Аляксандр Субоцін, губернатар Віцебскай вобласці, Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці, Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама, а таксама кіраўнікі ўзаемадзейнічаючых структур і арганізацый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнат.

У сваім выступе генерал-маёр Буткевіч адзначыў: «Полацкі пагранатрад – школа майстэрства, прафесіяналізму і мужнасці».

Далучыўся да віншаванняў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, які пажадаў ваеннаслужачым Полацкага пагранічнага атрада цярпення і мірнага неба над галавой.

«Жадаю моцнага здароўя, вы годна прадстаўляеце паўночныя рубяжы нашай Радзімы, вы людзі, якія першымі сустракаюць прыбываючых у нашу краіну, па вас судзяць аб нашым народзе, краіне ў цэлым, з гэтай задачай вы спраўляецеся годна. Нашы рубяжы дзякуючы вам на моцным замку», — звярнуўся да прысутных Анатоль Ліневіч.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці ўзнагародзіў Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Полацкі пагранатрад .

У сваю чаргу Ігар Іванавіч Марковіч падзякаваў пагранiчнікам за актыўную жыццёвую пазіцыю, пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту.

У ходзе ўрачыстай часткі лепшым прадстаўнікам пагранiчнага атрада былі ўручаны дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды. Больш за 250 вайскоўцаў і работнікаў пагранічнага атрада напярэдадні ўрачыстасці атрымалі ад камандавання заахвочваннi ў выглядзе грамат, падзяк, адметных знакаў, чарговых воінскіх званняў. Многія падчас урачыстасці падымаліся на сцэну Палаца культуры за заслужанымі ўзнагародамі і медалямі.

Прыемным падарункам для гасцей урачыстасці стала выступленне Ансамбля органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Музыканты з Мінска прадставілі сваю канцэртную праграму, у якой усе госці пачулі як ўпадабаныя хіты розных гадоў, так і зусім новыя кампазіцыі і музычныя нумары.

Выдатным дадаткам урачыстага мерапрыемства сталі выставы ўзораў узбраення і спецыяльных сродкаў, узораў ваеннай формы адзення пагранiчнікаў, а таксама тэхнічных сродкаў пагранічнага кантролю і паказ відэафільма, створанага спецыяльнага да памятнай даты.

Даведачна: за 30 гадоў полацкімі пагранiчнікамі затрымана амаль 7 тысяч парушальнікаў заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 942 парушальнікі мяжы, у 400 выпадках выяўлены наркатычныя рэчывы, у 1160 - таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, затрыманы больш за 320 адзінак зброі. За тры дзесяцігоддзі ў пунктах пропуску на ўчастку адказнасці Полацкага пагранiчнага атрада прапушчана больш за 27 млн.чалавек і амаль 12,5 млн. транспартных сродкаў. Сёння пагранічнікі Полацкага пагранатрада надзейна ахоўваюць больш за 270 км мяжы з Латвіяй і Літвой. Падраздзяленні пагранатрада размешчаны ў Верхнядзвінскім, Мiёрскім, Браслаўскім раёнах і ў аэрапорце г. Віцебска.

Фота Віктара Чарняўскага,

Крыніца: pvestnik.by