У Полацку стартаваў III адукацыйны форум лідэраў ГА «БРПА» «ВажаТЫ»

07.10.2022

Полацк сёння сустракаў удзельнікаў III адукацыйнага форуму лідараў ГА «БРПА» «ВажатТЫ». Ініцыятарамі выступілі Віцебскі абласны савет БРПА пры супрацоўніцтве з полацкім раённым саветам БРПА.

На сваёй зямлі старажытнай горад сабраў больш за 110 чалавек. Гэта актывісты піянерскіх арганізацый Віцебскай вобласці, старшыні тэрытарыяльных арганізацый БРПА і міжнародныя эксперты са Смаленшчыны.

Лейтматыў форуму - захаванне гістарычнай памяці.

Урачыстае адкрыццё прайшло ва ўтульнай зале СШ № 18 ім. Еўфрасінні Полацкай. У ім прынялі ўдзел ганаровыя госці: Юлія Шынкарэнка, намеснік старшыні Цэнтральнага савета ГА «БРПА», Ірына Драздова, начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама, Вольга Матыс, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі», Ірына Яленская, старшыня Віцебскага абласнога савета ГА «БРПА», Вольга Бяльчанкова, метадыст цэнтра выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і інфармацыйна-аналітычнай работы Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Алена Шапавалава, загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна, член праўлення РГА «Беларуская асацыяцыя клуба «ЮНЕСКА», старшыня Мінскага абласнога аб'яднання РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Яўген Захаранкаў, старшыня камісіі па справах моладзі, развіцці добраахвотніцтва і патрыятычнага выхавання Грамадскай палаты Смаленскай вобласці, кіраўнік праектнага офіса Міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва «Расія – Беларусь», Павел Пятроў рэгіянальны каардынатар агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай арганізацыі «Расійскi рух школьнікаў», Алеся Галубкова, муніцыпальны Куратар агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай арганізацыі «Расійскi руху школьнікаў» Вяземскага раёна Смаленскай вобласці.

Словы пажадання, канцэртныя нумары, арганізатары далі добры старт III адукацыйнаму форуму.

На працягу двух дзён актывісты піянерскага руху прымуць удзел у педагагічнай канферэнцыі, пленарным пасяджэнні, адукацыйных модулях, фокус-групах.

— Полацк традыцыйная пляцоўка для правядзення форуму лідэраў ГА «БРПА». Гэты старажытны горад славіцца сваёй гісторыяй, культурай, знакамітымі асобамі і гасціннасцю. Тут развіта патрыятычнае выхаванне, - падзялілася Ірына Яленская. - Кожны год мы стараемся ўнесці ў адукацыйны інтэнсіў нешта новае, цікавае. Так сёлета ў рамках Форуму пройдзе дыялогавая пляцоўка і патрыятычны мітынг у рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю» сумесна з РГА «Патрыёты Беларусі».

Будзе дапоўнена.

Фота надзеі КАЛУЖОНАК.

Крыніца: pvestnik.by