За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных 2 палачанкі: Святлана Васільеўна Скрабатун – кандытар кандытарскага цэха ТАА «Рэсттрэйд» і Анастасія Георгіеўна Сямёнава – прадавец «Дыяніс–1» ТАА «Рэсттрэйд».
Крыніца: pvestnik.by