У Полацкім гарадскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей

02.10.2022

У Полацкім гарадскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей. Ва ўтульнай актавай зале было цёпла і светла ад усмешак мудрых і маладых душой бабуль і дзядуль.

- Веды і досвед, якімі вы валодаеце, неацэнныя і патрэбныя маладому пакаленню. Вы залаты фонд нашай полацкай зямлі. Жадаю вам моцнага здароўя на доўгія гады, - павіншаваў прысутных старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч.

За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Падзякамі старшыні Полацкага райвыканкама былі ўзнагароджаны Юлія Аляксандраўна Дубініна, старшыня камітэта грамадскага самакіравання мікрараёна «Ноўка», Таіса Уладзіміраўна Мурашкевіч, хормайстар філіяла Азінскі СДК.

І вядома, усе музычныя і танцавальныя нумары калектываў Полаччыны былі адрасаваны віноўнiкам у урачыстасці, якія ў сваю чаргу шчодра дзякавалі артыстам апладысментамі.

У гэты святочны дзень усе віншаванні, вершы і песні гучалі для людзей залатога ўзросту.

Фота Надзеі Калужонак.

Больш фота ў альбоме.

Крыніца: pvestnik.by