Першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка:
- Вялікі дзякуй за вашу працу! Кожны з вас варты шчырых слоў падзякі. Ваша праца неацэнная! Вы эліта, гонар полацкай зямлі!
Сяргей Дзмітрыевіч уручыў настаўнікам Падзякі і ганаровыя граматы.
— Настаўнік — асаблівая прафесія, якая патрабуе пастаяннай увагі, клопату. Гэтая праца прыносіць радасць і гонар за вынікі працы. Здароўя, выканання намечаных планаў, хай у калектывах пануе ўзаемаразуменне і дабрыня, - павіншавала калег начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Драздова і ўручыла ўзнагароды.
Пра тое,што для іх значыць школа і прафесія настаўніка, распавялі прадстаўнікі дынастыі педагогаў — сям'я Арол, агульны стаж працы якой ужо 200 гадоў.
Старшыня Полацкага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Захаранка і старшыня Полацкага раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Пашкевіч далучыліся да цёплых віншаванняў.
І вядома,сваіх любімых настаўнікаў віншавалі іх вучні. Для іх яны спявалі, танчылі і нават гралі на лыжках.
Букет з віншаванняў атрымаўся яркім і крэатыўным.
Фота Надзеі Калужонак.
Больш фота ў альбоме.
Крыніца: pvestnik.by


















