Уздоўж аўтамабільных трас, якія вядуць у г. Глыбокае, з'явіліся скульптуры з цюкоў саломы

12.09.2022

Праз тыдзень - 17 верасня — г. Глыбокае сустрэне абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022».

12 09 22 2

Саламяная скульптура ААТ «Полацкі аграсэрвіс» .

Удзельнікаў маштабнага мерапрыемства рады вітаць і работнікі нашых сельгаспрадпрыемстваў, якія маюць дачыненне да гэтага абласнога форуму сваім укладам у хлебны каравай Віцебшчыны. Вяскоўцы вырабілі саламяныя скульптуры, якія сімвалізуюць заканчэнне жніва, і размясцілі іх паблізу аўтамабільных трас, якія вядуць да месца правядзення абласнога свята.

— Саламяныя дамы, трактары, жывёлы выклікаюць замілаванне, — выказаў сваё меркаванне намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Мікалай Баратынскі.

12 09 22 2

Праявілі фантазію работнікі УП «Гараны-Агра».

— Вяскоўцы праявілі фантазію, падышлі да стварэння скульптур творча.

Працаўнікі сельгаспрадпрыемства «Гараны-Агра» (дырэктар Яўген Блохаў) збудавалі з цюкоў саломы паласатага тыгра. Выбралі гэтага звера таму, што сёлетнія «Дажынкі» праходзяць у год Тыгра па кітайскім гараскопе. Постаць атрымалася вялікая, прыгожая. Спецыялісты філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» (дырэктар Яўген Набебін) вырабілі саламяны трактар ​​з назвай свайго сельгаспрадпрыемства, які прыцягвае ўвагу яркай размалёўкай. Працаўнікі УП «Полацкі аграсэрвіс» (дырэктар Пётр Куншцель) уклалі ў сваю саламяную скульптуру любоў да Радзімы: намаляваныя карта Беларусі, васількі, каласы і надпіс на роднай мове «Мая Беларусь» - яркае таму пацвярджэнне. У работнікаў ААТ «Новыя Гараны» (дырэктар Леанід Мурашка) атрымаўся сельскі саламяны падворак з каровай-карміцелькай. На тэрыторыі УП «Палімір-агра» (дырэктар Яўген Антоненкаў) з'явілася саламянае сельгаспрадпрыемства. Навучэнцаў Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці (дырэктар Ірына Кісялёва) і работнікаў «Э/б «Ветрынская» (дырэктар Вікторыя Слабада) фантазія прывяла да вырабу з цюкоў саломы млына – сімвала пасёлка Ветрына. Уздоўж аднаго з палёў ДП «Астраўшчына» (дырэктар Юрый Мінакоў) размясціліся маляўнічая карова і здабычыца мёду - пчолка.

12 09 22 2

12 09 22 2

Творчая работа спецыялістаў і работнікаў УП «Палімір-агра».

За кожнай саламянай скульптурай стаіць праца вяскоўцаў, якія паспяхова ўвасобілі ў жыццё свае ідэі. Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама дзякуе ўсім стваральнікам саламяных шэдэўраў за падораны святочны настрой.

12 09 22 2

Гэта фігура ўпрыгожвае адно з палёў ДП «Астраўшчына».

https://www.pvestnik.by/?p=90812