Лаўрэатамі конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года» сталі 2 прадпрыемствы Полаччыны

12.09.2022

Дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу ўшаноўвалі сёння ў аблвыканкаме пры падвядзенні вынікаў работы Віцебскага аддзялення БелГПП.

Сёння на долю арганізацый-членаў Віцебскага аддзялення БелГПП прыпадае 84% гадавога аб'ёму прамысловай вытворчасці і 87% экспарту Віцебскай вобласці. За апошнія тры гады ў яе склад увайшлі больш за 50 арганізацый пераважна малога бізнэсу.

Удзельнікі сходу абралі дэлегатаў ад вобласці на XII з'езд БелГПП і ўшаноўвалі дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года», сярод іх полацкія прадпрыемствы: ТАА «Кімабел», і ТАА «Мона шарм».

https://www.pvestnik.by/?p=90859