Гран-пры абласнога конкурсу «Вішнёвая мазаіка-2022» прысуджаны полацкай майстрыхі

12.09.2022

У абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава ласкутнага шыцця «Віцебская мазаіка». У экспазіцыю, якая створана па выніках абласнога конкурсу «Вішнёвая мазаіка-2022», які праходзіў у рамках міжнароднага свята «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім, увайшлі 60 узораў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад майстроў з 12 раёнаў вобласці.

Гран-пры прысуджаны Святлане БАЛТРУШЭВІЧ, намесніку дырэктара Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, члену клуба «Майстар». Да цяперашняга свята «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім не была, вывучала горад па фатаграфіях і свой арт-квілт у тэхніцы «піца» прысвяціла архітэктурным славутасцям, упрыгожыўшы працу тканымі вішанькамі. Святлана Аляксееўна займацца лапікавым шыццём пачала толькі сёлета, з нейкімі асаблівасцямі творчай тэхнікі яе пазнаёміла кіраўнік вядомага клуба «Рошва» Ніна Ярмух. Майстар захоплена ўсім, што звязана з тэкстылем.

На адкрыцці экспазіцыі Кацярына Лабука, дырэктар ВАЦНТ павіншавала Святлану Балтрушэвіч з перамогай і ўручыла ёй галоўны прыз – «Залатыя нажніцы».

https://www.pvestnik.by/?p=90866