Індывідуальныя прамыя перамовы аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам

12.09.2022

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь 15 верасня 2022 года з 10:00 да 13:00 гадзін плануецца арганізацыя ў рэжыме анлайн прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з прадпрыемствамі канцэрна «Белнафтахім», канцэрна «Беллеспаперапрам» і прадпрыемствамі, падведамнымі Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу неабходна да 14 верасня 2022 г. запоўніць заяўку на сайце belarp.by (https://www.belarp.by/ru/subcontractation/zajakadljauch).

Сфармаваныя пералікі таварных пазіцый прадпрыемстваў прадстаўлены на сайце belarp.by (https://www.belarp.by/ru/subcontractation) .

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце belarp.by альбо па тэлефонах:

(017) 360 14 26, (044) 585 39 74 Коневега Вікторыя;

(017) 298 21 42, (029) 622 28 39 Саковіч Ангеліна.