Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена 17 адзінак тэхнікі, такіх як: ракетны комплекс «Кропка-У», самаходны супрацьтанкавы ракетны комплекс 9П148, зенітна-ракетны комплекс С-200М «Вега-M», ЗІЛ-131, МіГ-29, машына камандзіра батарэі 1В18, танк і многае іншае.
У кожнага выставачнага ўзору усталяваны тлумачальны планшэт, які змяшчае тэхнічныя характарыстыкі машыны і QR-код з больш падрабязнай інфармацыяй.
Запрашаем гасцей і жыхароў горада прыняць удзел у мерапрыемстве.