Палачане вярнуліся з прызавымі месцамі з Адкрытага чэмпіянату Беларусі па фехтаванні на інвалідных калясках

07.09.2022

2-4 верасня ў г.Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па фехтаванні на інвалідных калясках сярод мужчын і жанчын.

Палачане годна прадставілі родны горад.

Так, спартсмены Полацкага раённага ФСК «Прыдзвінне» заваявалі наступныя месцы:

1месца – Андрэй Праневіч (1 месца - шабля, 1 месца - шпага);

2 месца – Алег Маліноўскі (2 месца - шабля, 2 месца - шпага);

3 месца – Алег Сідзельнікаў Алег (шпага)

3 месца – Данііл Савянок (шабля).

Фота з архіва Полацкага раённага ФСК «Прыдзвінне»

Віншуем пераможцаў.

Крыніца: pvestnik.by