Частку трасы Мінск-Віцебск закрыюць да 15 кастрычніка

07.09.2022

На ўчастку трасы М3 Мінск-Віцебск з 5 верасня па 15 кастрычніка будуць праходзіць рамонтныя работы, паведамляе ў сваім афіцыйным Telegram-канале Міністэрства транспарту. На гэты час рух па ўчастку абмяжуюць.

Як паведамляе ведамства, на дадзеным участку будуць праводзіць фрэзераванне і кладку асфальтабетоннага пакрыцця. Работы плануюцца на ўчастку з 8,6 кіламетраў да 10,9 па абодва бакі. Палосы, на якіх будуць праходзіць работы, для транспарта зачыняць.

- Нам пакуль не паведамлялі пра нейкія змены ў часе адбыцця і прыбыцця аўтобусаў, - распавялі ў кампаніі «Паўночны экспрэс», куды карэспандэнт 1prof.by патэлефанаваў, прадставіўшыся патэнцыйным пасажырам. - Указана, што рамантуемыя палосы зачыняць. Значыць, хутчэй за ўсё, іх будуць зачыняць па чарзе. Рух будзе ісці па незачыненай паласе. Больш нам пакуль нічога не вядома.

Раней мы ўжо пісалі, колькі дарог збіраюцца адрамантаваць у Беларусі ў 2022 годзе.

Фота з інтэрнэт-крыніцы.

Крыніца: pvestnik.by