Ужо пяты год у межах тыдня першакурсніка студэнты праходзяць праз рэктарскі ўваход і распісваюцца ў ганаровай кнізе. Гэты рытуал закліканы згуртаваць студэнцкую супольнасць у павазе да слаўнага мінулага Alma Mater, гонару за дачыненне да сучаснага ўніверсітэта і адказнасці за яго будучыню.
На першай урачыстай цырымоніі ў гэтым навучальным годзе дзяўчат і юнакоў віталі Юрый Раманоўскі, рэктар універсітэта, Аксана Голубева, першы прарэктар і Вольга Пятровіч, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій.
— Для мяне вялікі гонар удзельнічаць у гэтай цырымоніі разам з вамі - студэнтамі факультэта інфармацыйных тэхналогій. Гэта тое месца, дзе спалучаюцца сучаснасць і традыцыі, — звярнуўся да прысутных Юры Яцэнтавіч.
Са словамі наказу звярнулася да студэнтаў Вольга Пятровіч: «Вы пачнеце пісаць кнігу прафесійнага станаўлення і асобаснага росту. Ваша мэта – веды, ваша моц – інтэлект, ваш свет – лічба, ваша жыццё – код, наш гонар – Полацкі ўніверсітэт».
Прайшоўшы праз рэктарскі ўваход, першакурснікі пазнаёміліся з галерэяй рэктараў, унеслі сваё імя ў гісторыю ўніверсітэта і атрымалі мудрую параду ад Старца.
«Рэктарскі ўваход» адноўлены творчай групай, у складзе якой працавалі скульптар Павел Вайніцкі і архітэктары Вадзім Гліннік, Раман Забела і Дар'я Мандзік. На дзвярах «Рэктарскага ўваходу» адлюстраваны восем бронзавых скульптурных рэльефаў, якія адлюстроўваюць этапы развіцця вышэйшай адукацыі на полацкай зямлі. У нашы дні яны адчыняюцца двойчы — для першакурснікаў у верасні і ўлетку для выпускнікоў вну.
Кажуць, першакурснікі:
Мікіта Кучынскі, цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна:
— ВНУ абраў свядома. Па-першае - гэта месца, адкуль бярэ пачатак вышэйшая адукацыя ў Беларусі, па-другое - выдатныя ўмовы навучання, па-трэцяе - для мяне важна, што прадастаўляецца інтэрнат. І выдатна, вядома, што тут паважаюць традыцыі, якія сыходзяць каранямі ў XVIII-XIX стагоддзі.
Дзіна Яўстаф'ева, дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя):
— Прыехала ў Полацак з Бабруйска. Упэўнена, што спасцігаць азы навукі ў будынку са шматвяковай гісторыяй адно задавальненне. Кацярынінская лесвіца, механічная галава, забудовы пра праектах Габрыэля Грубера…
Аліса Равянок, лагістыка:
— Я палачанка. Лічу, што важна заставацца ў сваім рэгіёне і працаваць на славу Полаччыны. Мяне заўсёды цікавілі ланцужкі дастаўкі, таму выбрала лагістыку. Вельмі падабаюцца векавыя традыцыі ўніверсітэта. Прайсці праз рэктарскі ўваход для кожнага з нас так ганарова!
Сёлета студэнтамі Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай сталі 760 чалавек, у іх ліку тыя, хто залічаны на завочную форму навучання.
Крыніца: pvestnik.by