У ходзе працоўнай акцыі жыхары горада і раёна будуць працаваць на рабочых месцах ці займацца добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан прылеглых і замацаваных тэрыторый.
Згодна з распараджэннем Полацкага райвыканкама №350 ад 05.09.2022 грашовыя сродкі, заробленыя падчас суботніка, будуць накіраваны на ўладкаванне пляцоўкі пад размяшчэнне экспанатаў ваеннай тэхнікі ў раёне Кургана Неўміручасці, а таксама пакрыццё выдаткаў, звязаных з іх дастаўкай і падрыхтоўкай.